«Абсалютнае нахабства». Прэзідэнт Чэхіі прыгразіў адмовіцца ад візіту ў Маскву


Мілаш Зэман. Фота – David W Cerny/Reuters

Чэшскі прэзідэнт Мілаш Зэман раскрытыкаваў заяву МЗС Расеі адносна новага чэшскага дня памяці, які будзе прысвечаны задушэнню «Пражскай вясны» ў 1968 годзе. Інтэрв’ю кіраўніка Чэхіі апублікаванае на ягоным афіцыйным сайце.

Чэшскі парламент абвясціў 21 жніўня будзе Днём памяці ахвяраў уварвання і наступнай акупацыі краіны войскамі Варшаўскай дамовы. Зэман падпісаў закон 13 снежня.

У адказ Міністэрства замежных справаў Расеі заявіла, што «з вялікім расчараваннем» даведалася аб прынятым у Чэхіі законе. У Маскве адзначылі, што ён супярэчыць двухбаковым дамоўленасцям ад 1993 года, калі краіны заявілі аб «жаданні канчаткова падвесці рысу пад таталітарным мінулым, звязаным з недапушчальным ужываннем сілы супраць Чэхаславакіі ў 1968 годзе і далейшым неапраўданым знаходжаннем савецкіх войскаў на чэхаславацкай тэрыторыі».

Абноўлена
Размова была жорсткая. У МЗС Польшчы выклікалі амбасадара Расеі
2019.12.28 08:18

«Імкненне Прагі зноў вяртацца да падзеяў паўвекавой даўнасці з мэтай уключэння іх у сучасны палітычны кантэкст, нежаданне перагарнуць гэтую старонку гісторыі, якая азмрочвае атмасферу расейска-чэшскіх адносінаў, наўрад ці будзе спрыяць паспяховай хадзе двухбаковай супрацы», – заявілі ў МЗС РФ.

Мілаш Зэман у інтэрв’ю на сваім сайце назваў пазіцыю расейскага ведамства «абсалютным нахабствам». Ён адзначыў, што цяпер думае аб тым, каб адмовіцца ад ужо прынятага запрашэння адсвяткаваць 75-ю гадавіну перамогі ў Другой сусветнай вайне ў Расеі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў