Абнуленне прэзідэнцкіх тэрмінаў Пуціна Канстытуцыйны суд Расеі прызнаў законным


Канстытуцыйны суд Расеі прызнаў законнымі папраўкі ў Канстытуцыю, у тым ліку і тыя, якія вызначаюць абнуленне прэзідэнцкіх тэрмінаў Уладзіміра Пуціна. Пра гэта гаворыцца на сайце суда.

Абнуленне прэзідэнцкіх тэрмінаў Уладзіміра Пуціна не супярэчыць Канстытуцыі, пастанавіў расейскі суд.

«Рэгуляванне дапушчальнага ліку тэрмінаў, на працягу якіх адна і тая ж асоба можа займаць пасаду прэзідэнта РФ, не замінае асобе, якая займала і (або) які займае пасаду прэзідэнта на момант уступлення папраўкі ў сілу, удзельнічаць у якасці кандыдата на выбарах прэзідэнта», – адзначаецца ў пастанове суда.

Уладзімір Пуцін прапанаваў змяніць Канстытуцыю Расеі яшчэ 15 студзеня. Пасля гэтага сфармавалі камісію, якая займалася распрацаваннем паправак у галоўны закон краіны. Пазней дэпутат Дзярждумы Валянціна Церашкова выступіла з прапановаю абнуліць прэзідэнцкіх тэрмінаў Уладзіміра Пуціна. Той у сваю чаргу сказаў, што гэтая папраўка магчымая пры ўмове, калі Канстытуцыйны суд вызначыць, што яна не супярэчыць прынцыпам і палажэнням галоўнага закону краіны.

Абноўлена
Пуцін падтрымаў ідэю абнуліць прэзідэнцкія тэрміны са згоды Канстытуцыйнага суда
2020.03.10 14:49

СК belsat.eu

Стужка навінаў