Абавязковая аўтастрахоўка стала дасяжная онлайн. Якія ў яе асаблівасці?


Ужо больш за месяц беларускія аўтамабілісты могуць купіць онлайн аўтастрахоўку АСГА. Але апытанне кіроўцаў, праведзенае AutoCare.BY, паказала, што большасць з іх не заўважыла ці не паспрабавала гэтага новаўвядзення.

Аўтааматары дагэтуль гатовыя па-старому ісці да страхавога агента, які ў парадку жывой чаргі запоўніць страхавыя бланкі, прыме аплату і выдасць квітанцыю. Пра асаблівасці онлайн-страхавання belsat.eu расказаў прадстаўнік AutoCare.BY Вадзім Кіенка.

Аб’ектыў
Як застрахавацца ад банкруцтва тураператара
2018.07.31 21:58

«Па вялікім рахунку нічога для звычайных аўтамабілістаў не змянілася. У нас як было шэсць акрэдытаваных страхаўшчыкоў, так і засталося. Над гэтымі шасцю кампаніямі ёсць рэгулятар, і гэты рэгулятар – Беларускае бюро транспартнага страхавання – самастойна арганізавала на сваім сайце магчымасць заключэння страховак для шасці гэтых страхаўшчыкоў», – расказаў Вадзім Кіенка.

Як і дзе застрахавацца?

Hавiны
Прыбытак страхавых кампаніяў скараціўся ў некалькі разоў
2019.03.18 22:34

Для афармлення страхоўкі онлайн дастаткова мабільнага тэлефона з доступам у інтэрнэт. Трапіць на электронную форму страхавання можна праз сайты страхоўшчыкаў, з AutoCare.BY або па спасылцы на сайце Беларускага бюро транспартнага страхавання, дзе і апрацоўваюцца звесткі заяўніка.

Для пачатку трэба выбраць свайго страхоўшчыка. Калі вы раптам вырашыце памяняць страхавую кампанію, на выніковым кошце гэта не адаб’ецца, бо алгарытм разлікаў ва ўсіх аднолькавы.

Для онлайн-страхоўкі спатрэбяцца тэхпашпарт, агульнаграмадзянскі пашпарт і банкаўская картка (для аплаты страхавога ўнёску).

Каэфіцыенты і папраўкі для разліку выніковага кошту з улікам наяўнасці або адсутнасці ДТЗ, стажу і веку кіроўцы будуць разлічаныя і ўжытыя праграмна.

Важна!

Разам з тым прайсці страхаванне онлайн упершыню, калі вашы звесткі раней не ўносіліся ў базу АІС «Бюро», не атрымаецца. Для першаснага страхавання неабходна наведаць страхоўшчыка асабіста.

Пры падзеле гадавога плацяжу на два этапы – другую яго частку трэба будзе аплачваць ужо па-за сістэмай АІС «Бюро» – наяўнымі або безнаяўнымі сродкамі па нумары электроннай дамовы з дапамогай эквайрынгу, АРІП і іншых прыладаў. Таму «падоўжыць» аплатай другі этап дзейнай страхоўкі праз гэты інструмент не выйдзе.

Як гэта працуе пры сустрэчы з ДАІ або ДТЗ?

Пацвярджэннем заключэння электроннага дагавора стане запіс у АІС «Бюро», які можна раздрукаваць або сфатаграфаваць для сябе. Але гэта не абавязкова, бо кантралюючыя органы правераяюць сапраўднасць страхоўкі з дапамогай уласных тэхнічных сродкаў.

А калі шкода пры ДТЗ мінімальная і выклікаць ДАІ яго ўдзельнікі не збіраюцца, праверыць сапраўднасць страхоўкі можна на сайце Бюро, падставіўшы аўтамабільны нумар. Вадзім Кіенка таксама раіць кіроўцам у такіх сітуацыях упэўніцца, што яны цвярозыя і не маюць прэтэнзіяў адно да аднаго ды разумеюць, хто вінаваты ў аварыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў