ААЦ назваў, што можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце (ААЦ) вызначыў паказнікі ўзроўню верагоднай шкоды нацыянальным інтарэсам Беларусі ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, інфармацыйнай, экалагічнай і іншых сферах у выпадку ўзнікнення пагроз інфармацыйнай бяспецы.

Адпаведны загад апублікаваны 27 лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу з 14 сакавіка 2020 году. Усяго ААЦ вызначыў 17 паказнікаў узроўню верагоднай шкоды.

  • У палітычнай сферы: шкоду рэпутацыі Беларусі на міжнароднай арэне, якая прыводзіць да зніжэння ўзроўню і інтэнсіўнасці палітычнага дыялогу і супрацы з замежнымі партнёрамі ў двухбаковым, рэгіянальным або ў глабальным фармаце выклікаюць санкцыі, падаражэнні прыцягнутых крэдытна-фінансавых рэсурсаў, зніжэнне інвестыцыйнай прывабнасці краіны, цяжкасці пры набыцці або правядзенні іншых аперацый з ліцэнзійнай прадукцыяй і (або) пэўнымі відамі тавараў;

Еўразвяз працягнуў санкцыі супраць Беларусі. Афіцыйны Менск расчараваны

  • У эканамічнай сферы: спыненне або парушэнне функцыянавання аб’екту інфарматызацыі, якія прыводзяць да эканамічнай шкоды памерам больш за 100 000 базавых велічынь (2,7 млн ​​рублёў); немагчымасць ажыццяўлення безнаяўных міжбанкаўскіх разлікаў у беларускіх рублях (на перыяд больш за дзве гадзіны), немагчымасць ажыццяўлення працэсінгу па аперацыях у беларускіх рублях (больш за 60% картак на перыяд больш за дзве гадзіны), спыненне або парушэнне функцыянавання абʼекту інфарматызацыі энергетычных абʼектаў, чыгуначнага транспарту (больш за 50 % даўжыні чыгункі);
  • У сацыяльнай сферы: спыненне або парушэнне функцыянавання абʼектаў забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва (вода, – газа, – цепла, – энергазабеспячэнне, водаадвядзенне) – у выпадку, калі парушаецца забеспячэнне жыццядзейнасці больш за 50 тысяч чалавек; несанкцыянаваны доступ да інфармацыі аб прыватным жыцці фізічнай асобы і персанальных дадзеных больш за 500 тысяч чалавек;
  • У інфармацыйнай сферы: адсутнасць доступу да дзяржаўных друкаваных, сеткавых, тэлевізійных сродкаў масавай інфармацыі (больш чым у 100 тысяч чалавек); парушэнне прадстаўлення аператарам электрасувязі доступу ў інтэрнэт;

Лукашэнка дазволіў судам атрымліваць звесткі пра ўладальнікаў даменаў

  • У экалагічнай сферы: спыненне або парушэнне функцыянавання абʼекту інфарматызацыі, які забяспечвае вытворчасць або тэхналагічныя працэсы пры ажыццяўленні дзейнасці, аднесенай да экалагічна небяспечнай – калі было аказанае шкоднае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе і шкода складае больш за 10 000 базавых велічыняў (270 тысяч рублёў), а таксама ў выпадку пашкоджання або гібелі больш чым 100 чалавек; альбо калі працягласць шкоднага ўздзеяння склала больш за 12 гадзін.

КА belsat.eu, паводле tut.by

Hавiны