ААН заклікала Беларусь праз эпідэмію вызваліць дзяцей і маладзёнаў, асуджаных за наркотыкі

Эксперты ААН па правах чалавека заявілі, што рост колькасці выпадкаў захворвання COVID-19 у Беларусі павінен прымусіць урад неадкладна вызваліць дзяцей і маладых людзей, зняволеных за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі.

«Урад Беларусі павінен прыняць тэрміновыя меры для абароны здароўя і бяспекі асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай, у прыватнасці дзяцей і маладых людзей, асуджаных на непрапарцыйна доўгія тэрміны зняволення – да 12 гадоў – за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі», – адзначылі яны, паведамілі ва Упраўленні вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

У Беларусі 20 168 выпадкаў захворвання на COVID-19. Мінздароўя: гэта 8,7 % ад усіх тэстаў

Эксперты падкрэслілі, што да дзяцей трэба ставіцца так, каб гэта спрыяла развіццю пачуцця годнасці і значнасці, з улікам веку дзіцяці і садзейнічанню яго рэінтэграцыі і выканання ім карыснай ролі ў жыцці грамадства.

Яны заклікалі беларускія ўлады «у што б там ні стала пазбегнуць затрымання дзяцей, вызваліць тых, хто не ўяўляе пагрозы для грамадства, і распрацаваць мадэлі і меры ў адказ, альтэрнатыўныя змяшчэнню дзяцей пад вартай, што асабліва актуальна ў святле пандэміі COVID-19».

Фельчар лідскай хуткай дапамогі: сітуацыя нашмат горшая за афіцыйныя звесткі

Hавiны