ААН лічыць, што пандэмія прывядзе да гістарычнага ўзроўню беспрацоўя і беднасці


Праз пандэмію каронавіруса ўжо ў другім квартале 2020 года могуць страціць працу 195 млн чалавек. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на даклад ААН.

Больш за ўсё ад крызісу, выкліканага эпідэміяй каронавіруса, могуць пацярпець малыя і сярэднія прадпрыемствы, працаўнікі сельскай гаспадаркі, сферы самазанятасці, уцекачы і працоўныя мігранты, прагназуе ААН.

«Крызіс COVID-19 апускае сусветную эканоміку ў рэцэсію з гістарычнымі ўзроўнямі беспрацоўя і беднасці», – адзначылі эксперты арганізацыі.

У ААН лічаць, што праз пандэмію без працы могуць застацца каля 195 мільёнаў чалавек. Гэты прагноз значна больш песімістычны, чым у Міжнароднай арганізацыі працы. Раней эксперты МАП распавялі пра некалькі сцэнарыяў наступстваў пандэміі для рынку працы. Паводле іх ацэнак, працоўныя месцы могуць страціць ад 5,3 мільёна чалавек ды 24,7 мільёна чалавек па ўсім свеце. Для параўнання: сусветны фінансавы крызіс 2008-2009 гадоў пазбавіў працы 22 мільёна чалавек.

Hавiны
ВУП Кітая абваліўся амаль на 7 %. Такога не здаралася з часоў Маа Цзэдуна
2020.04.17 08:08

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў