«А што, актор не можа быць прэзідэнтам?» Лукашэнка зноў выказаўся наконт выбараў ва Украіне


Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі ў Лагойскі раён Менскай вобласці зноў выказаўся наконт прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне. На гэты раз ён заявіў, што зусім не супраць Уладзіміра Зяленскі.

Напярэдадні ён даў інтэрвію турэцкаму агенцтву «Анадолу», дзе спрагназаваў перамогу Парашэнкі ў другім туры. Паводле Лукашэнкі, украінцы галасавалі ў першым туры за Зяленскага ў якасці пратэсту супраць іншых палітыкаў і заклікаў іх не галасаваць, калі яны не ведаюць, за каго галасаваць. «Апошнія гады досвед украінскага народа – сведчанне таго, што нельга рызыкаваць. Калі ўжо не атрымліваецца, калі няма за каго галасаваць – значыць, паўторныя выбары. Мне здаецца, гэта лепш, чым у чарговы рызыкнуць, прагаласаваць, а потым горка каяцца дзесяць ці больш гадоў», – сказаў ён у інтэрв’ю турэцкаму выданню.

«Я сказаў тое, што думаю. Калі ты не ведаеш, за каго галасаваць, – не галасуй. Навошта ты галасуеш, навошта рызыкуеш?» – адзначыў Лукашэнка падчас візіту ў Лагойскі раён. «Не, ён Парашэнка падтрымлівае. Як быццам Парашэнка ў мяне сябар, а Зяленскі вораг», – дадаў кіраўнік Беларусі.

Паводле яго, у тым ліку і ў Расеі Зяленскага «дубасяць», успамінаюць яму акторскую прафесію. «А што, актор не можа быць прэзідэнтам?» – задаў ён рытарычнае пытанне. У гэтым плане ён прывёў прыклад Роналда Рэйгана, які абіраўся прэзідэнтам ЗША.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ва Украіне прыняцце многіх рашэнняў залежыць ад пазіцыі парламенту.

  • Уладзімір Зяленскі і Пятро Парашэнка выйшлі ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў, які мусіць адбыцца 21 красавіка. У першым туры Зяленскі набраў 30,24% галасоў, а Парашэнка 15,95%.
Hавiны
Украінцы ў Беларусі аддалі Зяленскаму больш за 40% галасоў
2019.04.01 12:14

ІІ belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў