9-гадовы вундэркінд з Нідэрландаў атрымае дыплом універсітэту

Ларан Сіманс з Нідэрландаў неўзабаве стане самым маладым уладальнікам дыплому аб вышэйшай адукацыі. Дзевяцігадовы вундэркінд праз некалькі месяцаў закончыць Тэхнічны ўніверсітэт, піша Бі-Бі-Сі.

Вундэркінд здолеў засвоіць шасцігадовую праграму школы ўсяго за 1,5 гады, а летась ён паступіў ва ўніверсітэт.

Ларан Сіманс марыць стаць лекарам і адзначае, што жадае знайсці сродкі для падаўжэння жыцця людзей.

Па словах бацькоў вундэркінда, яны даволі рана зразумелі, што ў іх у сям’і расце надзвычай разумнае дзіця.

Пакуль самым маладым уладальнікам дыплому аб вышэйшай адукацыі зʼяўляецца амерыканец Майкл Кэрні, які стаў выпускніком Алабамскага ўніверсітэту у 10-гадовым узросце.

12-гадовы студэнт-медык і 6-гадовы футбаліст. Як выхоўваюць вундэркіндаў?

 

СК belsat.eu

Hавiны