8 траўня Менск перакрыюць з нагоды генеральнай рэпетыцыі параду


Мінабароны паведамляе, што 9 траўня адбудзецца парад, а таксама папярэджвае пра перакрыццё вуліц Менску 8 траўня ў сувязі з генеральнай рэпетыцыяй мерапрыемства.

Генеральная рэпетыцыя параду адбудзецца 8 траўня а 21 гадзіне. Парад пройдзе 9 траўня аб 11 гадзіне, інфармуе Мінабароны.

Вайскоўцы пачнуць рух цяжкай тэхнікі з вайсковага гарадка ва Уруччы з 16 гадзіны 8 траўня. Механізаваная калона накіруецца па вуліцы Старынаўскай ад праспекту Незалежнасці да вуліцы Паштовай. Генеральная рэпетыцыя параду адбудзецца па праспекце Машэрава ад ракі Свіслач да вуліцы Куйбышава.

Мінкульт Беларусі паведамляе, што 9 траўня адбудзецца святочны канцэрт. На плошчы Перамогі выступяць творчыя калектывы і выканаўцы Беларусі.

Канцэрт будзе транслявацца на тэлеканале «Беларусь-1».

Hавiны
9 траўня ў Менску пройдзе не толькі парад, але і вялікі канцэрт
2020.05.06 10:48

СК belsat.eu

Стужка навінаў