8 % дэпутатаў іранскага парламенту заразіліся каронавірусам


23 дэпутата парламенту Ірану заразіліся каронавірусам, паведамляе іранскі сайт yjc.ir. Дзяржаўнае выданне спасылаецца на віцэ-спікера заканадаўчага органа Ірану Абдальрэза Мэсры.

Абдальрэз Мэсры заклікаў іранскіх парламентарыяў абмежаваць кантакты з насельніцтвам. 23 з 290 дэпутатаў (7,93 % ад агульнай колькасці дэпутатаў) Ісламскай кансультатыўнай рады інфікаваныя каронавірусам, паведаміў віцэ-спікер парламенту Ірану.

Раней паведамлялася, што каронавірусам таксама заразіліся віцэ-прэзідэнт Ірану і намеснік міністра аховы здароўя. 71-гадовы чалец іранскай Рады мэтазгоднасці (дарадчы орган пры вышэйшым кіраўніку Ірану) Махамад Мірмахамадзі памёр пасля заражэння каронавірусам.

27 лютага стала вядома пра першы пацверджаны выпадак захворвання каронавірусам у Беларусі. Ён быў выяўлены ў іранскага студэнта, які прыляцеў з Баку 22 лютага.

Па стане на 3 сакавіка ў Беларусі зафіксавана тры выпадкі заражэння каронавірусам.

Hавiны
У свеце больш за 90 тысячаў інфікаваных на каронавірус
2020.03.03 09:23

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў