У Расеі зарэгістравалі яшчэ 61 выпадак заражэння каронавірусам.
Па стане на 22 сакавіка агульная колькасць інфікаваных склала 367 чалавек (з іх – 191 у Маскве).
З 23 сакавіка рэйсы з Масквы застануцца толькі ў сталіцы замежных дзяржаў або буйныя гарады, паведамляе Росавиация.
Таксама Расея пакіне чартарныя рэйсы ў краіны, з якіх расейскія грамадзяне не могуць выехаць праз каронавірусны каранцін.
21 сакавіка колькасць інфікаваных у Расеі складала 306 асобаў.
ЮВ belsat.eu