5 жніўня 1918 году Б-Ч-Б стаў дзяржаўным сцягам Беларускай Народнай Рэспублікі


Урад Беларускай Народнай Рэспублікі карыстаўся бел-чырвона-белым сцягам як дзяржаўным яшчэ да фармальнага зацверджання сімволікі БНР. А адбылося гэта 5 жніўня 1918 году.

Таксама 7 снежня 1917 году ў Менску пад бел-чырвона-белымі сцягамі распачаў сваю працу Першы Усебеларускі з’езд.

У тыя часы існавалі і іншыя праекты дзяржаўнага сцягу, а таксама варыяцыі на базе бела-чырвона-белага.

На фотаздымку з Беларускай канферэнцыі 1918 году ў Вільні відаць, што выкарыстоўваліся сцягі БНР з чорнымі палоскамі ўздоўж чырвонай паласы.

У 1920 годзе бел-чырвона-белым сцяг выкарыстоўвала кіраўніцтва Слуцкага паўстання і вайсковыя аддзелы генерал-лейтэнанта Булак-Балаховіча.

Аляксандр Лукашэнка прымаў сваю першую прысягу ў якасці кіраўніка краіны пад бел-чырвона-белым сцягам. Б-Ч-Б быў дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь з 1991-га да 1995 года.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў