У Бабруйску пікет па зборы подпісаў за Ціханоўскую. СТРЫМ


Другая гадзіна пікету ў Бабруйску за падтрыманне прэтэндэнткі Святланы Ціханоўскай.
Фота: «Белсат»

У Бабруйску 4 чэрвеня а 15 гадзіне ініцыятыўная група Святланы Ціханоўскай распачала пікет па зборы подпісаў. «Белсат» ладзіць стрым з акцыі.

Ініцыятыўная група па вылучэнні кандыдатам на прэзідэнта Святланы Ціханоўскай ладзіць пікет па зборы подпісаў за прэтэндэнтку ў Бабруйску. Акцыя распачалася а 15 гадзіне 4 чэрвеня. «Белсат» ладзіць стрым з пікету.

15:00 Нягледзячы на працоўны час, людзі збіраюцца на плошчы. Апытаныя «Белсатам» кажуць, што гатовыя галасаваць за кожнага, толькі не за Лукашэнку. Бабручайне дадаюць, што ставяць подпісы не толькі за Святлану Ціханоўскую:

Я прыйшла аддаць свой голас усім кандыдатам. Каб была альтэрнатыва.

Я збіраюся паставіць подпісы за ўсіх альтэрнатыўных кандыдатаў. Трэба нешта мяняць. Хто, калі не мы.

Мы за ўсіх, акрамя Лукашэнкі. Не хапае на жыццё, хочацца пакінуць нешта дзецям.

Людзі ідуць самі.

Жанчына з ініцыятыўнай групы Валера Цэпкалы кажа, што за апошнюю гадзіну да яе падышло каля 15 чалавек, але большасць падпісваецца за Святлану Ціханоўскую.

Збор подпісаў за Святлану Ціханоўскую у Бабруйску. Фота belsat.eu

«Няма ніводнага стала, дзе збіраюць подпісу за Лукашэнку. Ды хто за яго будзе падпісвацца?», – задаецца пытаннем мужчына. Ён кажа, што на прадпрыемствах Бабруйску ціснуць і змушаюць пакідаць подпісы за вылучэнне Лукашэнкі.

«Лукашэнка, скажы дзякуй, што беларусы цярпелі цябе столькі гадоў. За яго ўжо даўно ніхто не галасуе. Сыходзь!» – выказваецца жыхарка Бабруйску.

«За ўсіх акрамя Лукашэнкі»

15:40 Людзі падыходзяць да журналістаў «Белсату» і распавядаюць пра жыццё: няма працы, няма чым карміць дзяцей, вымушана з’язджаюць працаваць за мяжу, каб нешта зарабіць. Бабручайне кажуць, што хочуць рэформаў:

Мы ўпалі на дно, трэба нешта рабіць.

Людзі з’язджаюць, жывуць у фургонах, ядуць дашырак, каб пракарміць дзяцей тут.

Мы дастойныя большага. Колькі можна цярпець.

Колькі можна, мы хочам новага, новага кіраўніка.

Надвор’е сапсавалася. У збіральнікаў подпісаў за спінамі пасля пачатку пікету ўключылі фантаны.

4 чэрвеня ў Бабруйску пікет за вылучэнне Святланы Ціханоўскай.
Фота: «Белсат»

«Мы ў Еўропе, і мы ў *опе», – яшчэ адно меркаванне бабруйчаніна.

Збіральнікі кажуць, што настрой добры, шмат людзей падпісваюцца.

«Для Бабруйску, лічу, мала людзей прыйшло. Усе кажуць, маўляў, і так ён будзе. Здзіўляе мяне такі падыход», – кажа мужчына, які прыйшоў падпісацца за Святлану Ціханоўскую.

Ініцыятыўная група Святланы Ціханоўскай збірае подпісы ў Бабруйску.
Фота: «Белсат»

16:00 Дождж скончыўся. Людзей становіцца больш.

«Горш не будзе. Мне 70 гадоў і я вымушаны працаваць, бо не выжыву», – кажа былы вайсковец, які прыйшоў на пікет.

«Нават бабулі плачуць, просяць Лукашэнку сысці»

Апытаныя «Белсатам» наведнікі называюць затрыманне Сяргея Ціханоўскага беззаконнем і цыркам.

«Народ ужо стаў на дыбы!»

За Святлану Ціханоўскую збіраюць подпісы 8 чалавек, за Валера Цапкалу – 4.

«Трэба будзе ісці на плошчу – пайду на плошчу. Я не баюсь. Колькі можна!» – кажа жанчына з ініцыятыўнай групы Валера Цапкалы.

4 чэрвеня ў Бабруйску пікет за вылучэнне Святланы Ціханоўскай.
Фота: «Белсат»

«Я б тут паставіў адну палатку – супраць Лукашэнкі».

«Сыходзь, Лукашэнка, дай жыць. Мы не «майданутыя», мы звычайныя пенсіянеры і хочам жыць. Хаця б як у тэлевізары».

«Мы прайшлі восем кіламетраў, каб паставіць подпіс за альтэрнатыўнух кандыдатаў».

«Я гатовы галасаваць за мураша, толькі б прыбраць гэтага чорта».

Прыхільнікі змены ўлады ў краіне падпісваюцца за вылучэнне спд. Ціханоўскай.
Фота: «Белсат»
Паводле стану на 17:00 людзі ўсё яшчэ стаяць у чарзе, каб паставіць подпіс. «Белсат» заканчвае гэты стрым, да сустрэчы ў наступным.
Пасля стрыма ДАІ спыніла Алеся Баразенку і Алену Дубовік, журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам». Цяпер яны знаходзяцца ў мясцовым Упраўленні ўнутраных справаў.

CK belsat.eu

Стужка навінаў