Анархістам далі ад 3 да 8 гадоў


Маладзёнаў прызналі вінаватымі ў серыі падпалаў, у тым ліку расейскай амбасады ў Менску. Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок і Аляксандр Францкевіч атрымалі 8, 4,5 і 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму адпаведна. Максіму Веткіну і Яўгену Селівончыку далі 4 і 1,5 гады “хіміі”.

Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч і Фляксандр Францкевіч не прызналі віны, астатнія прызналі часткова.

Ігару Аліневічу спачатку інкрымінавалі напад на амбасаду Расеі (жнівень 2010 г.) і ўдзел у акцыі ля Генеральнага штабу Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь (верасень 2009 г.). Нядаўна стала вядома, што яго вінавацяць яшчэ ў серыі нападаў: на казіно «Шангры Ла» ў Менску (снежань 2009 г.), офіс банку «Масква–Менск» (травень 2010 г.) ды ізалятар на вул. Акрэсціна ў Менску (верасень 2010 г.).

Максіма Веткіна вінавацяць унападзе на расейскую амбасаду і аддзяленне «Беларусбанку» ў Менску (вясна 2010 г.).

Мікалаю Дзядку спачатку выставілі абвінавачанне ва ўдзеле ў акцыі ля Генштабу. Пасля далучылі напады на казіно «Шангры Ла» і будынак Федэрацыі прафсаюзаў (апошні – красавік 2010 г.).

Яўгена Сілівончыка вінавацяць у нападзе на апорны пункт міліцыі ў Салігорску.

Аляксандра Францкевіча спачатку вінавацілі ў тым, што ён здымаў на відэа напад на апорны пункт міліцыі ў Салігорску. Пазней інкрымінавалі здзяйсненне гэтага нападу, а таксама ўдзел ў акцыі ля Генштабу, напад на будынак Федэрацыі прафсаюзаў і ўзлом сайту Наваполацкага гарвыканкаму.

belsat.eu

Стужка навінаў