3 ліпеня з «Белсатам». Ад параду да акцыі Статкевіча – онлайн


14:32 Статкевіч падзякаваў людзям, што яны прыйшлі. Палітык кажа, што будуць збірацца пакуль краіна не стане свабоднай. Наступная акцыя запланавана на верасень.

14:30  Калона дайшла да плошчы Незалежнасці.

14:25 Колькасць людзей узрасла. У калоне прыкладна 200 чалавек. Крычаць лозунгі. Актывістка Вольга Нікалайчык нясе партрэт палітвязня Змітра Паліенкі.

14:18 Людзі затрымаліся каля КДБ, Статкевіч прамовіў і ўзгадаў справу патрыётаў, і натоўп рушыў далей.

14:13 У калоне больш ста чалавек. З бел-чырвона-белым сцягом у калоне ідзе Ніна Багінская.

14:09 Калона рушыла па праспекце Незалежнасці. Шэсце суправаджаюць міліцыянты ў цывільным. Ёсць начальнік менскага АМОНа Дзмітрый Балаба.

14:07 Людзі крычаць «Жыве Беларусь». Прамаўляе Статкевіч. Палітык заклікае да шэсця па праспекце Незалежнасці да плошчы Незалежнасці.

14:02 Ужо каля 40 чалавек, праваахоўнікі ў цывільным таксама на плошчы. На акцыю прыехала берасцейская актывіста Наталля Папкова, якую неаднаразова затрымлівалі.

13:57 Збіраецца ўсё больш людзей. Гучыць музыка.

13:53 Людзі разгарнулі плакат-расцяжка са словамі «Баста». У дварах стаяць міліцэйскія аўтамабілі.

13:48 Прыехала Марына Адамовіч. Галоўная павестка акцыі Міколы Статкевіча – дамагчыся адмены правядзення вучэнняў «Захад-2107». Палітык кажа, што Беларусь трэба вызваляць ад унутранай акупацыі.

Каля 20 чалавек сабралася вакол палітыка, ёсць прадстаўнікі дзяржаўных СМІ і ціхары.

13:45 Мікола Статкевіч распакоўвае апаратуру, дастае мікрафон. Грае «Ляпіс». Мікола Статкевіч сказаў, што наступную акцыю плануе ў верасні.

13:40 Цяпер на Плошчы каля дзясятка актывістаў і журналістаў. Людзі атачылі Статкевіча і задаюць яму пытанні.

13:33 Мікола Статкевіч дайшоў да Кастрычніцкай плошчы. Пакуль што нешматлюдна.

13:25 Праз 2 хвіліну таксоўку з Міколам Статкевічам затрымалі другі раз. Просяць кіроўцу адкрыць багажнік. Палітык забірае гукаўзмацняльную апаратуру і ідзе пехатою.

13:23 Мікола Статкевіч сядае ў іншую таксоўку з журналістамі Белсата. Другая спроба даехаць да Кастрычніцкай плошчы.

13:20 Аўтамабіль ў Міколам Статкевічам затрымала ДАІ. Палітык выйшаў з таксоўкі і будзе дабірацца да Кастрычніцкай плошчы пешшу.

13:11 Журналісты Белсату з Міколам Статкевічам ад яго дома едуць на Кастрычніцкую плошчу. Жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч паехала асобна на ўласным аўтамабілі. Мікола Статкевіч паедзе з журналістамі таксоўкаю.


11:23 Парад скончыўся. Наперадзе канцэрты і гулянні. А таксама акцыя Мікалая Статкевіча. Мы пачнем трансляцыю а 13:00.

11:16 Фінальная частка параду «Красуй, Беларусь». Дзяўчыны ў белых касцюмах-вышыванках выконваюць акрабатычныя нумары.

11:11 Шоу трактароў пад песню «Касіў Ясь канюшыну».

11:09 Напрыканцы едзе тэхніка Белазу.

11:00 У парадзе ўдзельнічае тэхніка беларускіх прадпрыемстваў.

10:51 Пляц-парад ганаровай варты. У ім бяруць удзел 117 чалавек.

 

10:45 У парадзе бяруць удзел адзінкі тэхнікі расейскай арміі.

10:42 Пачаўся паветраны парад.

10:35 У паветра падымаецца дым ад тэхнікі, вельмі цяжка дыхаць.

10:18 Гучыць гімн.

Пайшоў разлік Сувораўскага вучылішча.

Агульная працягласць парада складае 3 кіламетры.

10:11

«Можна было б і скрамнейшы парад зрабіць, але можна раз на год правесці», – кажа мужчына, які прыйшоў на парад.

Тым часам распачаўся выступ Лукашэнкі. Ён кажа пра нацысцкае іга, вялікую перамогу Чырвонай арміі.

«Мы ганарымся тым, што Беларусь адбылася як міралюбная дзяржава. Мы выступаем за рашэнне ўсіх сусветных канфліктаў выключна за сталом перамоваў», – сказаў Лукашэнка.

Кажа пра нестабільнасць у свеце і мілітарызацыю ў Еўропе. Абвінавачвае ЗША, што яны разгортваюць сістэму супрацьракетнай абароны каля беларускай мяжы і ўдасканальваюць свой ядравы патэнцыял.

«Наш адказ – сучаснае беларускае войска. Яно мобільнае, добра навучанае і ўзброенае. У краіне паспяхова развіваецца ўласнае ракетабудаванне.

Кожны зможа пераканацца, што ў нас ёсць усё, каб адказаць агрэсару», – кажа Лукашэнка.

Назваў таксама Расею братэрскаю краінай, з якой Беларусь разам абараняе межы Саюзнай дзяржавы і свет ад новых пагроз.

10:10 Сёння ў парадзе пройдуць 20 пешых разлікаў і 27 разлікаў тэхнікі. Пасля адбудзецца паветраны парад.

10:03 Парадныя машыны рушылі.

10:00 На праспекце Пераможцаў сабраліся некалькі тысячаў чалавек. Аб’явілі пра прыбыццё Лукашэнкі, ён пад’яжджае да стэлы. Апладысменты з нагоды яго з’яўлення не гучныя.


У панядзелак Белсат зладзіць наўпроставую трансляцыю параду, а потым – акцыі пратэсту Міколы Статкевіча.

Прыгожую карцінку з праходжання праз цэнтр гораду чатырох тысячаў вайскоўцаў, праезд 500 танкаў, самаходак і іншай вайсковай тэхнікі, а таксама пралёт 60 самалётаў і верталётаў лепей глядзець па БТ. Рэальную атмасферу з вуліц ды меркаванні мінакоў – у нас.

Відэастрым з месца падзеяў мы будзем весці на нашае старонцы ў «Фэйсбуку» і YouTube а 9:45

13:00…15:00 – «Студыя Белсат»

Пасля параду мы распачнем трансляцыю а 13:00 і будзем суправаджаць Міколу Статкевіча на акцыю пратэсту, якая мае адбыцца на Кастрычніцкай плошчы а 14:00.

Цягам двух гадзінаў нашыя карэспандэнты ў Менску, вядоўцы і госці «Студыі Белсату» будуць каментаваць акцыю ў наўпроставым эфіры.

ДД/ДР belsat.eu

Стужка навінаў