3 ліпеня ў Менску: праграма галоўных мерапрыемстваў

Кастрычніцкая плошча ў Менску, 3 ліпеня.
Фота: Таня Капітонава / «Белсат»

Чым заняцца ў беларускай сталіцы 3 ліпеня? Глядзіце праграму:

10:00 – патрыятычнае шэсце «Беларусь памятае» па праспекту Незалежнасці да плошчы Перамогі і цырымоніі ўскладання кветак да Вечнага агню.

12:00 – на пляцоўцы каля Палацу спорту будзе працаваць кірмаш «Зроблена ў Беларусі», дзе можна будзе набыць розныя тавары айчыннай вытворчасці, атрымаць асалоду ад забаўляльнай праграмы і перакусіць. Кірмаш будзе працаваць да 5 ліпеня.

20:00 – урачыстае адкрыццё светамузычнага фантаннага комплексу ў парку Янкі Купалы. Шоу святла скончыцца а 23 гадзіне.

21:00 – каля стэлы «Менск – горад-герой» пачнецца святочны гала-канцэрт «Беларусь бязмежная» з удзелам папулярных беларускіх артыстаў

23:00 – святочны феерверк у 8 кропках гораду: скверы «Старасцінская слабада», парках Перамогі, Чалюскінцаў, Янкі Купалы, Міхаіла Паўлава, Уга Чавэса, узбярэжная вадасховішча Дразды, пляцоўка каля Чыжоўка – арэны.

Для аматараў беларускай прамысловасці з 2 па 5 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы будзе працаваць выстава ўзораў беларускага машынабудаўніцтва. Можна будзе паглядзець на прадукцыю МАЗ, БелАЗ, БелДжы, Амкадор.

Октябрьская площадь в Минске, 3 июля. Фото: Таня Капитонова / «Белсат»

Кастрычніцкая плошча ў Менску, 3 ліпеня. Фота: Таня Капітонава / «Белсат»
Октябрьская площадь в Минске, 3 июля. Фото: Таня Капитонова / «Белсат»
Октябрьская площадь в Минске, 3 июля. Фото: Таня Капитонова / «Белсат»

Святочныя імпрэзы будуць па ўсіх гарадах краіны. «Белсат» ладзіць адмысловае ўключэнне з 19:00 да 21:00 гадзіны. Не прапусціце самыя галоўныя падзеі 3 ліпеня ў Беларусі і за мяжою.

Дарэчы, сёння грамадскі транспарт будзе даўжэй працаваць. Метро будзе адкрытае да 1:30 гадзін, а некаторыя аўтобусы, тралейбусы і трамваі – да 1:40 гадзін.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў