Суд прызнаў экстрэмісцкімі артыкулы з сайту Джона Сільвера


Суд разгледзеў справу Эдуарда Пальчыса.

Прысуд вынесены. 9 артыкулаў былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Рашэнне суда грунтавалася на заключэнні экспертызы. Адвакатка Эдуарда Пальчыса Ганна Бахціна збіраецца абскарджваць рашэнне.


Суд Цэнтральнага раёну Менску прыняў рашэнне аб прызнанні экстрэмісцкай «інфармацыйнай прадукцыі на сайце 1863x.com». Паседжанне, якое пачалося а 14:00, праходзіла ў адкрытым рэжыме.

Блогер цяпер знаходзіцца ў следчым ізалятары №1 г. Менску і на працэсе з гэтае прычыне быць не зможа. Інтарэсы Пальчыса па ягонай просьбе будзе прадстаўляць адвакат Ганна Бахціна, паведамляе spring96.org.

Абвінавачванне Эдуарду Пальчысу выставілі ў чэрвені. Пальчыс адмовіўся ад паслугаў адвакатаў і папрасіў дзяржаўнага абаронцу.

Аб затрыманні Пальчыса стала вядома ў студзені 2016-га. Хлопца затрымалі ў Расеі. Тады высветлілася, што ён утрымліваецца ў турме гораду Бранск. Паведамлялася таксама, што беларус быў затрыманы 23 студзеня ў Бранскай вобласці падчас перасячэнні расейска-ўкраінскай мяжы. Пазней Пальчыс быў этапаваны ў Беларусь.

Сайт 1863x.com быў створаны прыблізна два гады таму. На ім публікаваліся палітычныя тэксты, нярэдка з крытыкай уладаў Беларусі і Расеі. Стваральнік рэсурсу вёў яго на ўмовах поўнай ананімнасці. Адзіным сродкам сувязі з рэдактарам быў інтэрнэт, з дапамогай якога ён меў зносіны з аўтарамі і даваў інтэрвʼю. У лістападзе 2015 году Джон Сільвер напісаў: «Роўна паўгода таму, 5 траўня 2015 года, я быў затрыманы аператыўнай групай спецслужбаў, месяц правёў у «варʼятні», на мяне завялі дзве крымінальныя справы, і ў пачатку кастрычніка 2015 года мне давялося пакінуць Беларусь». Вядома, што ён знаходзіўся ва Украіне. З таго часу сайт не аднаўляўся.

Zrzut ekranu 2016-08-25 o 11.52.58

За «распальванне варожасці» 25-гадоваму нарадзінцу Гарадзенскай вобласці пагражае арышт на тэрмін да 6 месяцаў ці абмежаванне волі на тэрмін да 5 годоў. За «распаўсюд парнаграфіі» – пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 4 годоў.

Прадстаўнікі дэмакратычных партыяў і арганізацыяў Беларусі, а таксама праваабаронцы лічаць справу блогера палітычнай і заклікаюць прызнаць яго вязнем сумлення і палітзняволеным.

Будзе дапоўнена!

ДР, ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў