25 лютага паветра прагрэецца да васьмі градусаў цяпла


25 лютага чакаецца воблачнае з праясненнямі неба. Прагназуецца мокры снег, дождж. Раніцай месцамі слабы галалёд, папярэджвае Белгідрамет.

Днём у нашай краіне будзе ад двух да васьмі градусаў цяпла. Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны, месцамі парывісты. Пройдзе мокры снег, дождж. Раніцай месцамі слабы галалёд.

У Менску мокры снег і дождж чакаюцца ў другой палове дня (верагоднасць ападкаў 70-80 %). Тэмпература паветра раніцай ад двух да пяці градусаў марозу, днём будзе ад трох да пяці вышэй за нуль і вечарам прагназуецца ад аднаго да трох градусаў цяпла.

Hавiны
На календары люты, а ўжо актывізаваліся кляшчы
2020.02.21 16:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў