25 год кіравання Лукашэнкі ў карцінах. У Менску адчынілі выставу «Зацьменне»


Новыя працы мастака прысвечаныя значным падзеям апошніх гадоў, якія адбываліся падчас кіравання краінай Аляксандра Лукашэнкі і адлюстроўваюць сацыяльна-палітычную сітуацыю ў Беларусі праз уласны крытычны погляд творцы.

Алесь Марачкін.
Фота: Belsat.eu

У Менску на асветніцкай пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» адчынілі выставу «Зацменне» беларускага мастака Алеся Марачкіна. Назва выставы асацыюецца з апошнімі 25 гадамі існавання Беларусі ва ўмовах аўтарытарызму, а сама падзея прымеркаваная да 80-годззя слыннага беларускага мастака, якое ён будзе адзначаць неўзабаве.

На адкрыццё выставы Алеся Мары (творчы псеўданім Марачкіна) прыйшлі сябры і калегі, праваабаронцы, грамадскія актывісты і проста аматары ягонай творчасці. Імпрэзу адкрыў старшыня ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі.

Алесь Бяляцкі.
Фота: Belsat.eu

Выстава арганізаваная пры дапамозе Праваабарончага цэнтру «Вясна» і экспануецца ўпершыню на асветніцкай пляцоўцы «Тэрыторыя правоў». Паглядзець творы Алеся Марачкіна можна па адрасе Ложынская, 16 цягам месяца.

Арцём Лява, фота аўтара Belsat.eu

Стужка навінаў