23 снежня ў Дудутках адсвяткуюць Каляды


На тэрыторыі музейна-гістарычнага комплексу Дудуткі адсвяткуюць Каляды.

Каляды – адно з самых старажытных святаў нашых продкаў, цесна звязанае з сонечным цыклам. З прыходам хрысціянства прымеркаванае да рэлігійнага свята Нараджэння Хрыстова. Лічылася, што першы дзень Калядаў (23 снежня па новым стылі) супадае з момантам, калі дзень пачынае павялічвацца, ноч скарачацца і справа паволі ідзе да вясны.

Адзначаліся Каляды на працягу 12 дзён. У гэты перыяд было прынята абмяжоўваць сябе ў фізічнай працы, збірацца ўсёй сям’ёй за адным сталом, весяліцца, вадзіць карагоды, калядаваць. Традыцыйным і абрадавым пачастункам лічылася куцця – пшанічная каша з рознымі дадаткамі (мёдам, цукрам, арэхамі і інш).

Асноўныя мерапрыемствы і пляцоўкі свята ў Дудутках

Плошча перад сыраварняй – галоўная танцавальна-музычная пляцоўка

На пляцоўцы перад гасцямі свята будзе разыгранае музычна-тэатральнае прадстаўленне з удзелам музычных калектываў «Яварына», «Жывіца», «Фламея». А таксама гледачоў чакае знаёмства з традыцыйным абрадам калядавання і мноства іншых сюрпрызаў.

Этнаграфічная галерэя

У сценах галерэі адбудзецца знаёмства гасцей свята з традыцыйным беларускім тэатрам «Батлейка», а таксама ўсе наведнікі змогуць паслухаць традыцыйныя калядныя спевы ў харавым выкананні і прыняць удзел у майстар класе па роспісу навагодніх цацак.

Інтэрактыўныя зоны

Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у вясёлых Калядных забаўках – паскакаць у мяшках і камандных штанах, перамагчы ў спаборніцтвах па Калядным кёрлінгу, пастраляць з лука.

Вуліца майстроў

Вырабы традыцыйных рамесных майстэрняў: каваныя вырабы і ўпрыгожванні, посуд і ганчарныя вырабы, вырабы з лёну, традыцыйнае адзенне, сувеніры ды iнш.

Шацёр варажэі

Кожны госць свята зможа атрымаць персанальнае прадказанне на будучы год.

Пачастунак традыцыйнай куццёй

Пачатак мерапрыемстваў а 12 гадзіне 23 снежня ў музейным комплексе «Дудуткі».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў