Сустракаем алімпійскую чэмпіёнку Ганну Гуськову! Глядзіце стрым!


Залатая медалістка XXIII Алімпійскіх гульняў па фрыстайле вяртнулася з Паўднёвай Карэі.

У аэрапорце яе сустрэлі дзясяткі журналістаў і заўзятараў. Стомленая, разгубленая, але шчаслівая Ганна адказала на некалькі пытанняў натоўпу, які яе атачыў.

«Перамогу прысвячаю тату.

Я ў шокавым стане, не паверыла яшчэ да канца ў перамогу. Такое пачуццё, што і не выступала на Алімпіядзе. Хочацца адпачыць, у першую чаргу маральна. Цяпер нічога не адчуваю, пустата. Таму словаў няма.

Мяне павіншавалі бацькі, сябры, а потым, такое пачуццё, што ўся Беларусь.

Прыемна, што столькі людзей, але незвычайна, нават трошкі палохае. Вялікая колькасць людзей, нават не верыцца, што столькі людзей заўзела за нашую каманду.

У Пхёнгчхангу не пужала такая ўвага. Людзі прыходзілі на нас глядзець, не размаўлялі з намі. Гэта была другая Алімпіяда, таму я разумела, куды я еду.

Што буду рабіць далей – не ведаю, буду раіцца з трэнерамі.

Цяжкі медаль, проста цяжка стаяць».

Разам Ганнай у Беларусь прыляцела ўся беларуская каманда па лыжнай акрабатыцы.

Самалёт са спартоўцамі прызямліў у Менску а 12:40. Глядзіце онлайн сустрэчу чэмпіёнкі ў аэрапорце!

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў