19-гадовая дзяўчына памерла праз спажыванне псіхатропу

Увечары 4 жніўня кампанія з 8 чалавек, чацвёра з якіх – непаўналетнія, сабралася ў кватэры, дзе жыла загінулая дзяўчына, каб пабавіць час. Моладзь вырашыла ўжыць псіхатроп, які яны набылі дзень таму. Бацькоў удома не было.

Псіхатроп быў расфасаваны ў пустыя капсулы ад медычных прэпаратаў. На кожнага было па дзве капсулы з наркотыкам. Яны з’елі па адной, а астатнія капсулы пакінулі на наступны раз.

Праз некаторы час адной з дзяўчын стала кепска, прысутныя выклікалі хуткую, але медыкі не здолелі яе ўратаваць.

«Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 5 арт. 328 (незаконны абарот псіхатропных рэчываў, які пацягнуў па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь», – паведамляюць у ГУУС Менгарвыканкаму.

Цяпер следчыя намагаюцца знайсці распаўсюдніка псіхатропаў.

ГА, belsat.eu

Hавiны