10 чэрвеня з ініцыятывы расейскага боку адбылася тэлефонная размова міністра замежных справаў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым.
Падчас размовы кіраўнікі вонкавапалітычных ведамстваў абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расейскіх стасункаў, а таксама графік будучых кантактаў, паведамілі ў беларускім МЗС.
Пытанні ўзаемадзеяння абмяркоўваліся ў рамках рэалізацыі Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне вонкавай палітыкі на 2020-2021 гады, адзначылі ў расейскім ведамстве.
Між тым намеснік міністра замежных справаў РФ Андрэй Рудэнка заявіў, што Сяргей Лаўроў 19 чэрвеня наведае з візітам Менск, перадае БелТА.
Паводле яго, падчас візіту плануецца падпісаць пагадненне аб узаемным прызнанні візаў, якое стане найважнейшым крокам для фармавання адзінай міграцыйнай прасторы.
Рудэнка выказаў упэўненасць, што беларуска-расейскія адносіны захаваюць эксклюзіўны, стратэгічны характар.
У сваю чаргу першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка адзначыў, што беларускі бок з нецярпеннем чакае візіту Лаўрова, каб зверыць гадзіннікі.
МГ belsat.eu