18 жыццяў забраў тайфун «Хагібіс»


Трапічны тайфун «Хагібіс», які абрынуўся на Японію 12 кастрычніка, забіў 18 асобаў, паведамляе агенцтва Kyodo. Японскі тэлеканал NHK паведамляе пра 23 ахвяры стыхіі.

Паводле апошніх звестак, больш за 120 чалавек пацярпелі і 18 загінулі падчас аднаго з самых моцных тайфунаў у гісторыі Японіі.

Фота
Двое чалавек сталі ахвярамі тайфуну ў Японіі. Улады эвакуююць 6 млн чалавек
2019.10.12 18:20

Увечары 12 кастрычніка ў Японіі таксама адбыўся землятрус (2 асобы загінулі).

Улады краіны аб’явілі максімальны ўзровень пагрозы. Цяпер ён адменены ва ўсіх рэгіёнах краіны. Каля двух дзясяткаў асобаў лічацца зніклымі.

Фота: Kyodo/MAXPPP
Фота: Kyodo/MAXPPP
Фота: Kyodo/MAXPPP
Фота: Kyodo/MAXPPP
Фота: Kyodo/MAXPPP

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў