16,5 тыс. менчукоў атрымалі «дармаедскія» жыроўкі


У Менску 16 394 уласнікі і наймальнікі атрымалі ў сакавіку квітанцыі на аплату спажытых у лютым жыллёва-камунальных паслуг, у якіх патрабуецца аплаціць 100 % тарыфу за падагрэў вады. Пра гэта пішуць «Минск-Новости».

Hавiны
У Беларусі пачалі адключаць ацяпленне
2019.04.10 08:08

Як паведамілі ў Адзіным разлікова-даведачным цэнтры Менска КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Менгарвыканкаму», гэтыя плацельшчыкі ўнесеныя ў спісы не занятых у эканоміцы грамадзян. Для іх па поўным тарыфе налічылі плату не толькі за люты, але і зрабілі пераразлік за студзень. Такім чынам заплаціць 100-адсоткавы тарыф давядзецца за два месяцы.

Калі плацельшчык пражывае сумесна з чальцамі сям’і ці іншымі зарэгістраванымі ў жылым памяшканні грамадзянамі, плата за паслугу па падвышаным тарыфе налічваецца толькі за яго долю.

ВІДЭА
Дармаеды будуць аплочваць поўныя жыроўкі з сакавіка, а не з лютага
2019.02.05 12:54

Агулам у Менску жыроўкі за студзень з папярэджаннем пра тое, што яны папярэдне аднесены да незанятых у эканоміцы, накіравалі 17589 плацельшчыкам ЖКП. Але да 1 сакавіка 1195 атрымальнікаў жыровак выключылі з гэтых спісаў.

З 1 кастрычніка яны таксама будуць цалкам аплачваць тарыфы на цэнтралізаванае цеплазабеспячэнне і газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных катлоў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў