Сябры! «Белсат» ужо даступны ў больш як дзесяці кабельных сетках ува ўсёй Польшчы, у тым ліку ў другой паводле велічыні сетцы – «Vectra». Дагэтуль, аднак, нас не могуць глядзець абаненты UPC. Таму, калі жадаеце мець магчымасць глядзець наш тэлеканал менавіта ў гэтай сетцы, дашліце ніжэй размешчаны ліст на гэтыя адрасы: Ewa.Sadowska@upc.com.pl; Dagmara.Krzesinska@upc.com.pl; media@upc.com.pl
Дадайце «Белсат» да пакету UPC!
Прашу ўключыць у пакет тэлепраграмаў тэлеканал «Belsat TV» – першы незалежны тэлеканал, што транслюе TVP на тэрыторыю Беларусі. «Белсат» – адзіны беларускамоўны тэлеканал у свеце, які пераадольвае інфармацыйную блакаду з боку дзяржаўных медыяў у Беларусі. Гэты праект важны для грамадзянаў Беларусі, якія жывуць у Польшчы, беларускай меншасці, а таксама прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў у Беларусі.
belsat.eu