15 беларусаў, якія захраслі ў Гоа, гэтак і не вылецелі ў Маскву

Раніцай 22 сакавіка група беларускіх турыстаў у складзе 15 асобаў мусіла вылецець з аэрапорту Дабалім індыйскага штату Гоа ў Маскву, аднак людзей папросту не пусцілі на рэйс, а квіткі анулявалі.

– Мы мусілі вылецець праз тураператара «Библио Глобус», аднак на борт нас не пусцілі. Нават калі мы паказалі ў аэрапорце распараджэнне расейскага ўраду аб забеспячэнні для беларусаў свабоднага трансферу праз Расею, – распавёў belsat.eu адзін з беларускіх турыстаў Яўген Новік.

Мужчына падкрэслівае: група не змагла вылецець у Маскву менавіта праз «Библио Глобус». Іншыя ж тураператары, паводле Яўгена, працягваюць вывозіць сваіх турыстаў.

 

View this post on Instagram

 

Мы хотим поблагодарить своего героя, который предоставил нам жильё. Мы не верили тому, что человек другой национальности и вероисповедания окажется настолько неравнодушным к нам. Но это оказалась правдой. Такие поступки заставляют опять поверить в чудо. В «чудо гуманности и сочувствия». Я скажу ещё раз о ситуации у других туристов. Так повезло только нам, у остальных с жильем гораздо хуже. Нашего героя зовут Puneet Но мы понимаем, что пользоваться его добротой бесконечно нельзя.

A post shared by Ведущий Минск Беларусь (@novikevgeniy) on

У сваю чаргу амбасада Беларусі ў Індыі паведаміла пра дадатковае распараджэнне ўраду Расейскай Федэрацыі № 685-р, згодна з якім грамадзянам краінаў СНД, у тым ліку Беларусі, дазволена прыбываць праз паветраныя пункты пропуску і накіроўвацца ў Беларусь як праз паветраныя, гэтак і праз іншыя пункты пропуску Расеі. Што праўда, амбасада заклікала турыстаў самім настойліва дабівацца ад тураператараў выканання іх абавязкаў, а ў выпадку няўдачы паведамляць пра гэта працаўнікам дыпламатычнай установы.

Беларусы не могуць вярнуцца дадому

20 сакавіка тураператар «Библио Глобус» паведаміў аб ануляванні тураў з пералётамі ад авіякампаніі «Россия» – менавіта праз яе сёння меліся ляцець беларускія турысты. У тым самым паведамленні амбасады Беларусі ў Індыі падкрэслівалася, што ўсе неабходныя каманды для развязання пытанняў з грамадзянамі Беларусі скіраваныя ўсім расейскім зацікаўленым асобам, у тым ліку авіякампаніі «Россия» і тураператару «Библио Глобус». У кампаніі ж «Concord», якая ажыццяўляе прыём ад «Библио Глобус», як кажуць турысты, усе просьбы нашых суайчыннікаў аб дапамозе праігнаравалі.

Беларуска не можа выехаць з Саудаўскай Аравіі. Дыпламаты: «Можам пазычыць грошай»

Аб праблемах з вяртаннем на радзіму беларускія турысты з Гоа даведаліся 18–19 сакавіка, калі пасля закрыцця Расеяй межаў для замежнікаў вандроўнікам анулявалі квіткі Дабалім – Масква. Людзі засталіся без даху над галавой, медычнага страхавання, грошай. Да гэтых праблемаў дадалася яшчэ і каменданцкая гадзіна, якая дзее на Гоа ўжо некалькі дзён.

Беларуская памежніца чакае пасажыраў у Нацыянальным аэрапорце Менск, 19 сакавіка 2020 года. Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

– З гэтае прычыны мясцовыя арэндадаўцы скутараў забралі ў нас байк, на якім мы збіраліся ездзіць у краму па прадукты: маўляў, вы і так не зможаце выходзіць на вуліцу, навошта ён вам? Спадзяюся, што каменданцкую гадзіну ўсё ж адменяць, але што будзе заўтра, змагу сказаць толькі заўтра, – дадае Яўген Новік.

На сваёй старонцы ў «Instagram» беларусы падзякавалі за дапамогу мясцовым жыхарам, а таксама ўладальніку двух гатэляў у Морджыме, які дапамог ім з жытлом.

– У гэты няпросты час я б хацеў распавесці пра нашых герояў, – кажа на відэа Яўген Новік. – Пра людзей, якія дапамаглі нам тут. Іх не адзін і не два, іх шмат… Мы ім бязмежна ўдзячныя.

«Адчуванне, што перад намі замыкаюцца дзверы». Беларусы заселі ў Малайзіі

ВБ belsat.eu

Hавiны