У сваім профілі ў “Фэйсбуку” 52-гадовы машыніст Хасэ Гарсон Ама яшчэ ў 2012 годзе апублікаваў здымак, на якім спідометр цягніка сягае 200 кіламетраў на гадзіну.
У допісе да здымку машыніст падкрэсліў, што насамрэч дасягнуў гэткай хуткасці. Тым часам галоўнаю прычынаю аварыі, ахвярамі якой сталі 80 чалавек, было акурат перавышэнне хуткасці.
Паводле адмыслоўцаў, паўплываў не толькі чалавечы фактар – на іспанскай чыгунцы дзее аўтаматычная сістэма тармажэння, якая мае змяншаць хуткасць цягніка нават у выпадку перавышэння дазволенай хуткасці ўсяго на некалькі кіламетраў.
{movie}Крушэнне цягніка ў Іспаніі|right|11780{/movie}
Пасажырскі цягнік, які перавозіў каля 300 асобаў, сышоў з рэек раніцаю 25 ліпеня ля гораду Сант’яга-дэ-Кампастэля. З рэек cышлі ўсе 13 вагонаў. У краіне абвешчаная жалоба.
У.Ш., belsat.eu