Такім чынам дапамагчы дзецям, хворым на рак, мог кожны ахвотны. Арганізатары кажуць, што на просьбу дапамогі жыхары Магілёва адгукнуліся ахвотна.
“Мяне вельмі парадавала, што ў нас вельмі добразычлівыя людзі. Літаральна з першых хвілінаў, як толькі я выйшла з скрыняю для ахвяраванняў, мне пачалі кідаць грошы, цукеркі, таксама іншыя рэчы”. – кажа валанцёрка Яніна.
Каля трох тысячаў дзяцей у нашай краіне патрабуюць паліятыўнай дапамогі. Адна з магчымасцяў – гэта хатнія хоспісы. У Беларусі іх сем. Усе яны ствараліся як прыватныя ініцыятывы, са статусам дабрачынных грамадскіх аб’яднанняў. Дзіцячыя хоспісы вымушаныя самі шукаць сродкаў на існаванне, а іхныя паслугі маюць быць бясплатныя. Адна з прычынаў – складаны фінансавы стан бацькоў цяжкахворых дзетак.
Пакуль галоўная надзея беларускіх дзіцячых хоспісаў – выключна на дабрачыннасць. На афіцыйным узроўні справа паліятыўнай дапамогі дзецям у Беларусі рухаецца вельмі марудна. Абяцаны рэспубліканскі хоспіс у Бараўлянах пакуль дагэтуль застаецца толькі планам.
Ян Бабіцкі, “Аб’ектыў”