{movie}Хапун у цэнтры Масквы|right|11662{/movie}
Расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага асудзілі сёння да 5 гадоў зняволення. Ягоныя прыхільнікі ды праваабаронцы ўпэўненыя, што вырак – палітычна-матываваны, а справа – сфабрыкаваная.
Улады прадбачылі, што пасля суда будуць пратэсты, таму некалькі плошчаў у цэнтры Масквы перакрылі «на рамонт». Людзі пачалі збірацца вакол турнікетаў, што выставілі паліцыянты і вайскоўцы. Удзельнікі дэманстрацыяў скандуюць: «Свабоду Навальнаму», «Пуцін – злодзей» – ды патрабуюць вызваліць апазіцыянера.
Паліцыя час ад часу выхоплівае з натоўпу дэманстрантаў і саджае ў заранёў падрыхтаваныя паліцэйскія аўтобусы.
МЛ, belsat.eu