Вугорцы скарылі Карлавы Вары

У Карлавых Варах назвалі пераможцаў 48-ага кінапрагляду, да якога цягам мінулага тыдня была прыкаваная ўвага еўрапейскіх кінагурманаў. Крыштальны глобус за найлепшую стужку журы прызначылі карціне “Вялікі сшытак” вугорскага рэжысёра Янаш Сас. Яна распавядае пра лёс двух 13-гадовых блізнюкоў, якія падчас Другой сусветнай вайны хаваліся ў сваёй бабулі.
{movie}Агляд падзеяў культуры (08.07.2013)|right|11505{/movie}
Найлепшым рэжысёрам назвалі аўтара чэшскага фільму “Мядовы месяц” Яна Гржэбэйка.

Прызы за найлепшыя жаночыя ролі ўзялІ чатыры амерыканскія акторкі, якія згулялі гераінь стужкі “Птушаня”, а найлепшым акторам прызналі ісландца Оўляфур Оўляфсан, які ўвасобіўся ў постаць алкаголіка ў стужцы «XL».

Фестываль у Карлавых Варах становіцца ўсё больш папулярны – сёлетняя імпрэза пабіла рэкорды наведнасці: на праглядах 235-ці стужак пабывалі амаль 130 тысяч гледачоў.

Іншыя тэмы: у Беларусі адсвяткавалі Купалле. Беларускі блюз-гурт выступіў на Ночы культуры ў Вільні. У Каліфорніі 566 музыкаў мар’ячы ўсталявалі рэкорд. У Рызе аднавілі больш як 3,5 тыс. драўляных будынкаў.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Тэгі:

Hавiны