14 расейскіх падводнікаў загінулі на глыбакаводным апараце праз пажар


Ратавальная субмарына расейскага ВМФ. Ілюстратыўны здымак – Lev Fedoseyev / ТАСС / Forum

Пра смерць маракоў падчас пажару на даследчым глыбакаводным апараце Міністэрства абароны Расеі паведаміла агенцтву «Інтэрфакс».

1 ліпеня на навукова-даследчым глыбакаводным апараце, прызначаным для вывучэння марскога дна, падчас правядзення біяметрычных вымярэнняў успыхнуў агонь.

«14 маракоў-падводнікаў загінулі ў выніку атручвання прадуктамі гарэння», – заявілі ў Мінабароны Расеі.

На гэты момант пажар ліквідавалі. Паводле звестак міністэрства, судна знаходзіцца цяпер на ваенна-марской базе у Севераморску.

«Прычыны таго, што адбылося высвятляюцца. Расследаванне праводзіць галоўнакамандуючы Ваенна-марскога флоту», – дадалі ў ведамстве.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў