14 лютага Мясніковіч наведае сумна вядомую польскую вёску Заляшаны


«Гэта ўзгоднена», – паведаміў карэспандэнту «Белсату» ў Варшаве старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, пра візіт у сумна вядомую польскую вёску Заляшаны. Мясніковіч цяпер знаходзіцца ў Польшчы з 4-дзённым візітам.

Справка
Міхаіл Мясніковіч амаль 6 гадоў узначальваў Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі. Быў прэм’ерам і старшынём прэзідыуму Нацыянальнай акадэміі навук.

«Гэта адзін з пунктаў», – дадаў Мясніковіч. 14 лютага старшыня верхняй палаты беларускага парламенту наведае Беласток, які знаходзіцца непадалёк ад польска-беларускай мяжы. Візіт Міхаіла Мясніковіча ў Польшчу – першы за доўгія гады візіт беларускага чыноўніка такога рангу. Летась Міхаіл Мясніковіч адмяніў свой візіт у Варшаву.

13 лютага прадстаўнік беларускага парламенту правядзе перамовы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і прэм’ер-міністрам Матэўшам Маравецкім.

Інтерв’ю
Мясніковіч распавёў пра беларуска-польскія стасункі напярэдадні візіту ў Варшаву
2019.02.11 12:58

Сёлета ў студзені ў вёсцы Заляшаны прайшла аднадзённая выстава «Нашая памяць» прысвечаная памяці ахвяраў атрадаў Рамуальда Райса (Бурага), забітых 73 гады таму.

Hавiны
У Польшчы адкрылася вандроўная выстава пра забойствы беларусаў Падляшша ў 40-я гады
2019.01.29 18:00

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў