Ад язды грузінаў валасы становяцца дыбам

Грузінскія каскадзёры-аматары спадзяюцца, што іхныя трукі на аўтамабілі заўважаць у Галівудзе.

Група кіроўцаў, якія называюць сябе «Need for drive team», рэгулярна шакуюць жыхароў Тбілісі звышхуткаю яздою, з’яўляннем на паласе сутрэчнага руху і небяспечнымі манеўрамі на запоўненых грамадскім транспартам вуліцах гораду.

Лідар групы аўтадрайвераў Г’ёргі Тэвзадзэ. Фота belsat.eu Лідар гэтай групы Г’ёргі Тэвзадзэ (Giorgi Tevzadze) нядаўна выклаў у сервіс «YouTube’у» відэа экстрэмальнай язды на сваім аўтамабілі BMV M5 1995 года выпуску. Відэа, якое утрымлівае папярэджанне «Не спрабуйце паўтарыць гэта!» сабрала больш за 2 млн праглядаў цягам літаральна некалькіх тыдняў.

У сувязі з гэтым аўтадрайвер выказаў спадзеў, што відэа дапаможа яму ды ягонай камандзе ператварыць сваё хобі ў прафесію: «У нас ёсць больш практычныя планы – знайсці спонсараў сярод гледачоў гэтага відэа, каб паказаць, што мы можам рэкламаваць фірму або прадукт кампаніі з дапамогаю нашых відэа».

{movie}Ад язды грузінаў валасы становяцца дыбам|right|10095{/movie}

Спадар Тэвзадзэ распавёў, што ўпершыню зацікавіўся гонкамі яшчэ ў 13-гадовым узросце і з таго часу няспынна намагаецца ўдасканаліць свае навыкі экстрэмальнага кіравання аўтамабілямі, а для ўсіх цікаўных распачаў нават адмысловыя курсы, што дапамагаюць людзям шчасна пазбегнуць небяспечных сітуацый на дарозе.

Кіроўца марыць таксама, каб яго заўважылі ў Галівудзе і запрасілі здымацца ў кіно: «Калі нас заўважаць у Галівудзе, мы зможам прапанаваць розныя сцэнары, звязаныя з вулічнымі гонкамі ды экстрэмальнымі манеўрамі. Гэта можа быць пагоня на аўтамабілі, гонкі з двума або больш аўтамі. Нашая каманда можа выканаць любы сцэнар, звязаны з транспартавымі сродкамі пры руху на максімальнай хуткасці».

{movie}Грузінскія аўтадрайверы паказваюць цуды кіравання|right|10096{/movie}

«Галівуд – гэта нашая мара, гэта быў бы выдатны шанец, каб праславіцца, узяць удзел у вялікіх праектах і паказаць свой прафесіяналізм для шырокай публікі», – падкрэсліваюць іншыя аўтадрайверы.

Кіраўнік групы аўтакаскадзёраў дадаў, што за хуткую язду яго рэгулярна штрафуюць працаўнікі ДАІ, але правоў кіроўцы яго пакуль ніхто не пазбавіў. Адзін з удзельнікаў групы падкрэсліў, што хоць некаторыя спосабы іх кіравання аўтамабілем не могуць быць законнымі, то ўва ўсім астатнім аматары хуткага руху застаюцца цалкам законапаслухмянымі і адказнымі людзьмі.

М.Я., belsat.eu

Тэгі:

Hавiны