13 студзеня чакаецца да 6 градусаў цяпла

13 студзеня, сіноптыкі прагназуюць пераважна хмарнае надвор’е. У многіх раёнах кароткачасовыя дажджы, мокры снег, паведамляе Белгідрамет.

Раніцай чакаецца месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні ўмераны. Тэмпература паветра днём ад аднаго да шасці градусаў цяпла.

У Менску днём невялікія кароткачасовыя дажджы, мокры снег (верагоднасць ападкаў 70-80 %). Вецер заходні ўмераны. Тэмпература паветра раніцай ад аднаго, да двух градусаў вышэй за нуль, днём да + 4, вечарам ад + 2 да + 3 градусаў.

Паводле pogoda.by, плюсавая тэмпература (ад +1 да +4) па Беларусі захаваецца мінімум да пятніцы

СК belsat.eu

Hавiны