12 гадзінаў музыкі. Юрый Дудзь і «Петля Пристрастия». 3 жніўня – «Рок за Бобров 2019»


Штогадовы музычны фестываль «Рок за Бобров 2019» пройдзе 3 жніўня 2019 года на аэрадроме «Баравая». У продажы засталіся квіткі за 44 рублі і VIP за 103.

Сёлета ў імпрэзе паўдзельнічаюць: Баста, «Мумий Тролль», Little Big, «Ляпис 98», «П***фильмы», «25/17», Монеточка, «Петля Пристрастия», «Дай Дарогу!», Бакей, Dlina Volny, Panska Moc. Вядоўца імпрэзы – расейскі блогер і журналіст Юрый Дудзь.

Арганізатар фестывалю – кампанія «Бабруйскі бровар».

Упершыню фестываль «Рок за Баброў» прайшоў у 2005 годзе ў Бабруйску. Тады хэдлайнерам быў гурт «Бі-2». Наступныя два гады open-air таксама праводзіўся ў родным горадзе піваварні, а пасля пераехаў пад Менск. У 2018 годзе open-air наведала 45 тысяч чалавек.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў