У межах вучэнняў ЗША перакінуць войскі праз Нямеччыну ва Усходнюю Еўропу

У 2020 годзе ў межах вайсковых вучэнняў «Defender 2020» (DEF 20) Вашынгтон мае намер адпрацаваць аператыўную перадыслакацыю адной са сваіх дывізіяў з ЗША праз Нямеччыну ва Усходнюю Еўропу. Пра гэта піша DW.com

У вучэннях «Defender 2020» акрамя ЗША і Нямеччыны прымуць удзел яшчэ 15 дзяржаваў NATO. Мяркуецца, што агулам будзе задзейнічана каля 20 тысячаў салдат і афіцэраў ЗША, а таксама вайсковая тэхніка. Такім чынам манеўры стануць найбуйнейшымі за апошнія 25 гадоў.

NATO не хоча мерацца з Расеяй ракетамі

Але ва ўрадзе Нямеччыны гучыць крытыка адносна планаў ЗША. У прыватнасці палітыкі «Левай партыі» лічаць, што вучэнні з’яўляюцца «новай спланаванай правакацыяй» на адрас Расеі і выказваюць меркаванне, што гэта прывядзе да пэўных крокаў Масквы.

«Паняцці дээскалацыя, мір і раззбраенне больш не існуюць у лексіцы NATO», – заявіў дэпутат бундэстагу ад фракцыі Левай партыі Александар Ной.

NATO – Расея: заўтра вайна?

СК belsat.eu

Hавiны