100 % аплату за ацяпленне «дармаедам» адтэрмінавалі на год


Урад перанёс тэрміны пачатку аплаты грамадзянамі, якія не занятыя ў эканоміцы, цеплазабеспячэння і газазабеспячэння па поўнай кампенсацыі. Паводле пастановы Саўміну, поўную кампенсацыю ўвядуць з 1 траўня наступнага году.

Раней прадугледжвалася, што ўжо з 1 траўня бягучага года «дармаеды» павінныя аплочваць па поўным тарыфе ацяпленне і газазабеспячэнне пры наяўнасці газавых ацяпляльных прыбораў. Але гэтыя тэрміны перанеслі на год.

Першапачаткова ўрад планаваў, што не заняты ў эканоміцы грамадзяне мусяць аплочваць поўныя тарыфы з 1 кастрычніка 2019 года. Кошты ў выніку маглі вырасці ажно ў пяць разоў. Аднак летась тэрмін перанеслі на 1 траўня бягучага года. Цяпер дату перасунулі на 1 траўня 2021 года.

З мінулага года «дармаеды» аплочваюць па поўным кошце гарачае водазабеспячэнне.

Hавiны
Амаль 500 тысяч «дармаедаў» атрымаюць у кастрычніку «лісты шчасця»
2019.09.06 09:41

СК belsat.eu

Стужка навінаў