10 рублёў за легендарнага «зайчыка». Менская крама выпусціла лімітаваную серыю пінаў

Менская крама «Zorka Venera» выпусціла лімітаваную серыю пінаў, прысвечаную першым беларускім банкнотам – легендарным «зайчыкам».

Жывёлінаў, якіх бачыў амаль кожны беларус, цяпер можна насіць на грудзях і падараваць замежным сябрам.

«Мне даўно падабаліся гэтыя банкноты – яны мілыя, выклікаюць настальгічныя ўспаміны, калі дрэвы былі вялікія, а долар каштаваў 10 рублёў», – кажа Васіль Бялько, стваральнік крамы.

Першыя беларускія грошы зʼявіліся амаль 27 гадоў таму – 1 ліпеня 1992 года. У народзе яны займелі пяшчотную мянушку «зайчыкі», праз выявы розных жывёлінаў на банкнотах. На іншым баку была выява гербу «Пагоня».

Чаму менавіта зубр, трус, вавёрка?

«Мы разглядалі, як пін выглядае па-за банкнотамі. Менавіта гэтыя жывёліны самастойна дапаўняюць адно адну, і было істотна, каб яны былі звязаныя з беларускай сімволікай», – кажа Васіль Бялько.

Серыя складаецца з некалькіх значкоў, сярод якіх можна знайсці вавёрку, труса, зубра і рысь з рысянём.

ВР belsat.eu

Hавiны