1 траўня ў Беларусі павялічваюцца пенсіі і дапамога на дзетак


У Беларусі вырастуць некаторыя сацыяльныя выплаты.

Ад 1 траўня 2020 года павялічваецца мінімальны спажывецкі бюджэт, перадае БелТА. Гэта выдаткі на набыццё спажывецкіх тавараў і паслугаў. На аднаго чалавека ён будзе складаць Br 406,4. Гэта на Br 28 больш, чым раней.

Паводле Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, 48 % ад МСБ выдаткоўваецца на ежу, 19 % – на вопратку, 8,7% – на камунальныя плацяжы. На лекі і прадметы гігіены можа сыходзіць 2,6 % ад агульнага даходу.

Вырастуць некаторыя пенсіі і грошы на дзяцей

Бюджэт пражыткавага мінімуму ад траўня будзе складаць Br 246,78 на адну асобу. Гэта на амаль на 7 рублёў вышэй за раней усталяваны мінімум – да 30 красавіка ён складае Br 239,87. БПМ уплывае на па памер сацыяльных пенсіяў ды грашовай дапамогі.

Праз гэта ў Беларусі вырастуць сацыяльныя пенсіі і выплаты для пенсіянераў старэйшых за 80 гадоў. Надбаўка для людзей з інваліднасцю I групы вырасце на 60 рублёў і складзе Br 271,46. На 30 рублёў вырасце пенсія ў людзей старэйшых за 80 гадоў – агулам атрымаецца Br 246,78.

Дапамога на дзяцей таксама павялічыцца. Адначасовая грашовая выплата на першага дзіцёнка складзе Br 2467,8, на другога і наступных дзяцей – Br 3454,92 рублі. Памер дэкрэтных грошай мяняцца не будзе. Зараз гэта Br 405 за першае дзіця штомесяц і Br 463,24 за другое і наступнае.

Памер сацыяльнай дапамогі ў Беларусі пераглядаецца раз на тры месяцы. Бягучыя нормы будуць дзейнічаць да 31 ліпеня 2020 года.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў