Тры знаныя беларускія гурты віншуюць «Белсат» з 10-годдзем. Магічны фолк, правераны часам блюз-рок і нястрымны панк-рок. У адмысловым канцэрце да юбілею нашага тэлеканалу з жывым сэтам найлепшых песень выступяць этна-трыа «Троіца», «Крама» і «Dzieciuki». Вядзе канцэрт Усевалад Сцебурака, а сярод гледачоў – журналісты і аўтары праграмаў «Белсату», грамадскія і культурныя дзеячы. «Белсат» – 10 гадоў з вамі. І толькі з якаснай музыкаю.
Песні, якія гучаць у праграме:
- этна-трыа «Троіца» – «Шчадруха»
- этна-трыа «Троіца» – «Мядзведзь»
- этна-трыа «Троіца» – «Ажаніла… » (музыка гурта, словы народныя)
- «Крама» – «Будзь разам з намі»
- «Крама» – «Стэфка праз 30 гадоў»
- «Крама» – «Выпі са мной да дна»
- «Крама» – «Гэй, там, налівай» (музыка Ігара Варашкевіча, словы Змітра Лукашука)
- «Dzieciuki» – «Давыд Гарадзенскi» (музыка гурта, словы Дзяніса Жыгаўца)
- «Dzieciuki» – «Карчма» (музыка гурта, словы Дзяніса Жыгаўца)
- «Dzieciuki» – «Чорны хлеб і гарбата» (музыка і словы – Ежы Філяс, пераклад з польскай – Аляксандр Памідораў)
- «Dzieciuki» – «Тадэвуш Касцюшка» (музыка гурта, словы Дзяніса Жыгаўца і Алеся Дзянісава)