Зборная па хакеі пакаялася за правальны чэмпіянат свету


Сёння ў Нацыянальным аэрапорце не было святочных настрояў. Досыць сціплае вітанне беларускай хакейнай зборнай і складаныя пытанні, што гучалі з вуснаў журналістаў не натхнялі ўдзельнікаў Чэмпіянату свету ў Парыжы.

«Мы маглі б закончыць гэты чэмпіянат 3-а перамогамі, ка б нам удалося абгуляць Францыю», – апраўдваўся галоўны трэнер зборнай Дэйв Льюіс.

Чальцы каманды ў размове з медыямі прызналі дрэнную гульню

«Мы расстроеныя, але нарэшце пабачым семʼі, якія не бачылі месяц», – казаў чалец зборнай Аляксандр Паўловіч.

«Гэта не тая гульня, якую мы павінны былі паказаць на чэмпіянаце, таму не ўсе задаволеныя вынікам. Настрой добры, але вынік не той, які б мы хацелі ўбачыць», – дадаў яшчэ адзін гулец Андрэй Касціцын.

Пахваліцца бліскучымі вынікамі нашая зборная пакуль не можа

Чэмпіянат свету па хакеі прынёс беларускай камандзе сурʼёзныя паразы. Нашыя хакеісты прагулялі матчы з Фінляндыяй, Чэхіяй, Канадай, Швейцарыяй і Францыяй. Беларускай зборнай пакуль удалося застацца ў хакейнай эліце. Але на рахунку спартоўцаў усяго дзве перамогі – са Славеніяй і Нарвегіяй.

«Гэта расцэньваецца як абсалютны правал. Трэнер абяцаў, што будуць змагацца за медалі, а ўсе заўзятары хацелі змагацца за плэй оф. У выніку ніякай барацьбы не атрымалася. Нават не ў гэтым праблема. Па сутнасці каманда кепскага згуляла ў прынцыпе, ніжэй за свае магчымасці, ніжэй за тое, што дэманстравала ў лепшыя сезоны», – пракаментаваў кіраўнік праекту tribuna.com Максім Беразінскі.

Сёння ўзнікаюць пытанні да трэнерскага штабу

Якім чынам адбіраліся гульцы і як рыхтавалі каманду да Чэмпіянату свету? Эксперты звяртаюць увагу на агульную адмоўную тэндэнцыю ва ўсім беларускім спорце.

«Ёсць федэрацыі, якія працуюць лепш. Дапрыкладу Федэрацыя лёгкай атлетыкі апошнім часам стабілізавала працу. У іх атрымліваецца паказваць нейкія вынікі. Але гэта адзінкавыя выпадкі. У целам сітуацыя кепская. Мы разумеем, калі ў эканоміцы кепска, то на спорце і культуры гэта адбіваецца наперш», – даводзіць спадар Беразінскі.

Немалаважна і тое, што беларускія спартовыя федэрацыі пераважна ачольваюць не спартоўцы, а дзяржаўныя чыноўнікі і службоўцы. Кіраўніцтва краіны абяцае змяніць сітуацыю ў спорце. Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэту прапанаваў Аляксандру Лукашэнку склікаць 30 траўня Алімпійскі сход. Імаверна на ім будуць ухваленыя і кадравыя рашэнні.

«У хакеі правал, у футболе правал, у біятлоне, дзе мы былі наверсе, – правал. Гэта дапусціць мы не можам. Там ніхто не можа сказаць, што мы некаму не заплацілі ці не прафінансавалі. Паглядзім, што будзе далей», – абураецца кіраўнік Беларусі.

Ужо адбыліся першыя змены. Пасаду кіраўніка федэрацыі біятлону пакінуў Валерый Вакульчык, ён жа старшыня КДБ. Ягоная месца заняў Андрыян Цыбульскі, былы галоўны трэнер нацыянальнай зборнай.

Ян Бабіцкі, «Белсат», фота: Denis Trasfi / Lemousticproduction / Forum