Вячаслаў Сіўчык абяцае штомесячныя акцыі ў Курапатах


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/s9PiXnYZljA”][/vc_column][/vc_row]Знічы, кветкі і супольная малітва. Традыцыйную акцыю ўшанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў зладзілі грамадскія актывісты ва ўрочышчы Курапаты. І пакуль не адбудзецца адраджэння ў грамадстве праўды пра мінулае, адзін з арганізатараў Вячаслаў Сіўчык абяцае, што такія акцыі будуць праходзіць штомесяц 29-га дня.