Валейболу працягнулі каранцін

Рана-рана 6 красавіка 2020 года нашая найлепшая валейбольная каманда «Мянчанка» пасля двух выходных дзён прыйшла на чарговае трэнаванне. Яшчэ ў рангу дзейных чэмпіёнак краіны.

Рэч у тым, што прадстаўніцы лідара ў беларускім валейболе – клубу «Менск» – на эксклюзіўных правах рэпрэзентантак краіны на міжнароднай арэне павінныя былі далучыцца да нацыянальнага дывізіёну. А на фінальнай стадыі, да якой чэмпіянат краіны яшчэ не дакрочыў, прыпыніўшыся 17 сакавіка.

То бок, каб было пастаноўлена скончыць чэмпіянат датэрмінова, «Мянчанка» магла пазбавіцца магчымасці адстойваць свой тытул. Пытанне працягу турніру выканкам Беларускай федэрацыі валейболу меўся развязаць сёння. Але ў выніку ўсё зноў адклалі, пакідаючы чэмпіёна ды і іншыя клубы ў няпэўнасці.

Паводле старэйшага трэнера «Мянчанкі» Сяргея Кузняцова, наўрад ці большасць будзе галасаваць за працяг чэмпіянату ў такіх небяспечных варунках.

«Калі яны будуць праводзіць нейкае апытанне сярод клубаў, то, я думаю, большасць будзе супраць у гэтай сітуацыі. Я думаю, што гэта вельмі небяспечна. Дый гэта ўжо негатыў нейкі пайшоў. Хутчэй за ўсё, калі прымуць яны рашэнне, то зробяць гэта на адныя выходныя, каб хутчэй усё скончыць: адразу паўфінал, фінал».

Пазбавіцца чэмпіёнскага тытулу не паводле спартовага прынцыпу было б, натуральна, крыўдна і няправільна. Таму, пры ўсёй небяспецы заразіцца, дзяўчаты з «Мянчанкі» збольшага за тое, каб чэмпіянат усё ж дагуляць. Цэнтральная блакавальніца каманды Дар’я Валадзько, прынамсі, адчувае вострую неабходнасць гэтага.

«Адчуваецца нейкая незакончанасць, і не ведаю, якое месца вызначыць нам нашая федэрацыя, бо мы не гулялі асноўнага чэмпіянату. Таму, вядома, хацелася б быць першымі, і як пойдзе кіраўніцтва. І ці аддасць яно нам гэтае першае месца?»

Каманда працягне трэнавацца ў ашчадным рэжыме: дзве гадзіны за дзень пяць разоў на тыдзень. Прычым, паводле старэйшага трэнера Сяргея Кузняцова, на жорсткія карантынныя меры з аддаленымі індывідуальнымі трэнаваннямі ісці камандзе пакуль няма неабходнасці.

«Можа, у кагосьці і ёсць нейкая боязь. Але ў плане працы ў нас аніякіх праблемаў. Мы трэнуемся кожны дзень. Пра гэта мы міжсобку так моцна і не гаворым. Я не бачу нейкага напружання ў гэтай сітуацыі. Так, вялікая неазначанасць ёсць: што тут заўтра будзе – і з намі, і з краінаю, і ўвогуле з усім, вось гэта толькі пужае».

І пры ўсім гэтым каманда ведае асноўныя прафілактычныя захады бяспекі. Дзяўчаты абсалютна дысцыплінаваныя ў гэтым сэнсе, і за кожнаю сачыць няма ніякай неабходнасці. Сяргей Кузняцоў распавядае, што трэнаванні працягнуцца ў цяперашнім рэжыме.

«Можа, у кагосьці і ёсць нейкая боязь. Але ў плане працы ў нас аніякіх праблемаў. Мы трэнуемся кожны дзень. Пра гэта мы міжсобку так моцна і не гаворым. Я не бачу нейкага напружання ў гэтай сітуацыі. Так, вялікая неазначанасць ёсць: што тут заўтра будзе – і з намі, і з краінаю, і ўвогуле з усім, вось гэта толькі пужае».

І пры ўсім гэтым каманда ведае асноўныя прафілактычныя захады бяспекі. Дзяўчаты абсалютна дысцыплінаваныя ў гэтым сэнсе, і за кожнаю сачыць няма ніякай неабходнасці. Доктарка каманды ды трэнерка-масажыстка Іна Чудзінава падкрэслівае, што валейбалісткі цудоўна разумеюць, у якіх варунках ім прыходзіцца працягваць працаваць.

«Вісяць сродкі дэзынфекцыйныя. І дзяўчаты самі па сабе, дабіраючыся да клубу, ездзяць у масках. Часам у пальчатках, ёсць з сабою дэзынфекцыйныя сродкі. 02.16 – «Пагатоў нашыя дзяўчаты – гэта зборніцы. І яны зацікаўленыя ва ўласным здароўі. Шмат хто з дзяўчат замужам. І некаторыя маюць дзяцей».

Да ліку прыпыненых з няпэўнаю перспектываю застаюцца чэмпіянаты Беларусі па баскетболе, водным пола і хакеі на траве. Сёння да 25 красавіка адклалі і працяг чэмпіянату краіны па міні-футболе. У валейболе, як абяцаюць, гэтае пытанне ўрэшце абавязкова развяжуць 20 красавіка.

Аляксандр Пуціла, «Белсат»

Глядзі таксама