У Кітаі сустракаюць 4718-ты год і Белага Металічнага Пацука


25 студзеня а 00:03 настае кітайскі Новы год. Толькі тады афіцыйна распачнецца год Белага Металічнага Пацука! Найбуйнейшая вытворчасць свету ўзяла адпачынак на 7 дзён – да 30 студзеня. Гэта азначае канікулы для 1,4 млрд насельніцтва краіны. Сёлетнія вулічныя гулянні ў Пекіне адмянілі праз пагрозу эпідэміі. Але праграма святкаванняў усцяж разнастайная.

Чырвоны колер дабрабыту, іерогліф «Шчасце», традыцыйны танец дракона. За сталом – кітайскія пельмені з мясам, а ў адным з якіх хаваюць манету – для шчасліўчыка. У якасці падарунку – Хунбао (канверт з грашыма) для самых блізкіх. Сямейная вячэра, абдымкі і шыкоўны гала-канцэрт…

Глядзіце сюжэт у выданні «Аб’ектыву»:

2020 год – Белага Металічнага Пацука афіцыйна настае 25 студзеня. Штогод ягоная дата змяняецца, бо надыходзіць свята згодна з лунным календаром, у першае навалунне года. Кітайскі новы год святкуюць 16 дзён. Хоць афіцыйна – гэта адзін выходны тыдзень, калі не працуюць фабрыкі, банкі і дзяржаўныя ўстановы.

У Паднябеснай разгарнуліся кветкавыя кірмашы, бо Новы год называюць Фестывалем Вясны. Кітайскія крамы па ўсім свеце стракацяць сімваламі свята.

«Гэтымі жоўтымі кветкамі я ўпрыгожу свой дом, што прыцягне грошы і шчаслівае жыццё, дабрабыт будзе расці разам з кветкамі», – кажа кітаянка з Камбоджы.

«Фестываль вясны» – легендарная і яскравая падзея, цікавая для шматлікіх культураў свету.

«Кітайцы адзначаюць Фестываль вясны, як мы адзначаем бразільскія карнавалы. Трансляцыя кітайскіх святкаванняў па тэлебачанні набліжае нас да цікавай, старажытнай Кітайскай культуры, якая налічвае тысячы гадоў», – кажа жыхар Бразіліі.

Кітайскі каляндар бярэ пачатак да нашай эры, таму ў Паднябеснай сёння сустракаюць 4718 год!

Юлія Цяльпук belsat.eu