Рыбацкі супраціў на Віцебшчыне


І перанясемся на прасторы Віцебшчыны, дзе разгараецца канфлікт адносна фауны Лукомльскага возера. У дзень, спрыяльны для рыбалкі, на лёд выходзіць да тысячы рыбакоў. А вось афіцыйныя дазволы на лоўлю рыбы ў новага арандатара ад пачатку года набылі толькі 16 чалавек. Новалукомльскія рыбакі не пагаджаюцца плаціць за рыбу, якую самі злавілі ў возеры, што спрадвеку карміла мясцовых жыхароў.