Расправа над студэнтам БДУ


Быў пратэст – ёсць адлічэнне. Глеб Вайкуль больш не студэнт БДУ. Расправу на заліку ўчыніла выкладчыца, верная служка сістэмы і па сумяшчальніцтве дачка народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Даць афіцыйны адказ установа абяцае неўзабаве, а ў Міністэрстве адукацыі падкрэсліваюць, што Балонскі працэс – гэта якасць адукацыі, а не ўсёдазволенасць. Як, хто і навошта забівае студэнцкую свабоду?