Позняя пенсія ідзе на карысць?


Павышэнне пенсійнага ўзросту дазволіць павялічваць памер пенсіяў – сцвярджае міністарка працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Ірына Касцевіч. Апроч таго, яна дадае: адкладанне выхаду на заслужаны адпачынак – сусветная тэндэнцыя. Але не ў нашых рэаліях, кажа эксперт. Паводле Белстату, сярэдняя працягласць жыцця мужчынаў у Беларусі – крыху больш за 69 гадоў, жанчын – 74 з паловаю.

«І калі павысіць яшчэ на тры гады пенсійны ўзрост. Многія будуць не дажываць, яшчэ больш не будзе дажываць народу, і можна вось гэтыя сродкі пераразмеркаваць, і такім чынам можна, канечне, і падвысіць пенсію ўсім астатнім» – кажа старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

Hавiны
Ірына Касцевіч распавяла, як рост пенсійнага ўзросту паўплываў на памер пенсіяў
2019.12.22 11:29

Згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, з 1-га студзеня пенсійны ўзрост у Беларусі павысяць яшчэ на паўгода, а з 2022-га года мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 63, а жанчыны – у 58. То бок сярэднестатыстычны мужчына пажыве на пенсіі прыблізна шэсць гадоў.

Старшыня Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў адзначае: каб выйсці з гэткага няпростага становішча, да пенсійных пытанняў трэба падыходзіць не толькі з боку павышэння ўзросту, як робяць улады:

Hавiны
Пенсійная рэформа ў Літве: ці магчыма такое зрабіць у Беларусі?
2019.01.06 14:11

«Павінная быць паўнавартасная пенсійная рэформа. Павінен быць цэлы пакет дакументаў, якія прадугледжваюць пенсійнае страхаванне, накапляльную сістэму пенсіяў».

Аднак, паводле эксперта, ад дзейнай улады гэткіх захадаў чакаць не выпадае. Хутчэй, дзяржава пойдзе на ўраўненне мужчынскага і жаночага ўзросту выхаду на пенсію.

Ян Вярбіцкі, «Белсат»