Навошта школьнікаў прымушаюць стаць піянерамі?


Чарговая нагода для абурэння бацькоў – дзецям у школе настойліва прапаноўваюць уступаць у акцябраты і піянеры. Паводле Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, у ёй больш за паўмільёна чальцоў. Ці ўсе сталі імі з уласнага палымянага жадання?

Да 14-ці гадоў дзіця не можа ўступіць у грамадскую арганізацыю без дазволу бацькоў, таму менавіта ад нас залежыць, ці будуць нашыя дзеці акцябратамі ды піянерамі.

Ірына Дарафейчук, «Белсат», фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum