Моладзь з'язджае і не нараджае дзяцей. У Беларусі знік цэлы райцэнтр


За апошні год беларусаў стала менш амаль на 13 000. Гэтак вынікае з публікацыі Белстату. Тым часам ААН апублікаваў свой прагноз дынамікі колькасці насельніцтва. Да сярэдзіны стагоддзя насельніцтва ў Беларусі паменшае амаль на мільён.

Меней на цэлы райцэнтр. Беларусь зноў страчвае людзей. Паводле Белстату, летась у нашай краіне паменела на 12 800 жыхароў, а агулам, пачынаючы з 1994 года, насельніцтва Беларусі скарацілася на 750 000. Як гэта тлумачаць самыя беларусы?

Вітаўт Сіўчык, «Белсат»